У Лідскім раёне цягнік Гродна — Гомель сутыкнуўся з бетонным слупам, які паклалі на рэйкі

30.12.2020 / 09:52

Гэта адбылося вечарам 29 снежня. Хтосьці перакрыў бетонным слупам чыгунку ў Лідзе, паведамляе СК.

Машыніст пасажырскага цягніка Гродна — Гомель убачыў перашкоду і стаў тармазіць, аднак сутыкнення пазбегнуць не ўдалося.

Дзякуючы ўважлівасці машыніста пасажыры не пацярпелі, а праз некаторы час цягнік пайшоў далей.

Аднак такім жа спосабам перакрылі чыгуначныя шляхі ў Лідзе ў гродзенскім кірунку, там ехаў таварны цягнік.

Заведзена крымінальная справа па ч. 1 ст. 309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў злучэння) Крымінальнага кодэкса.