На Акрэсціна адмянілі перадачы — акрамя лекаў

07.01.2021 / 13:18

У Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна адмянілі прыём перадач — акрамя лекаў. Паведамляецца, што гэта часовая мера, якая тлумачыцца распаўсюдам каранавіруса, піша Еўрарадыё.

Дарэчы, гэтак жа з-за «эпідэміялагічнай сітуацыі» сілавікі не пускаюць адвакатаў на сустрэчы ў СІЗА.