У Мінску аўтамабіль ДАІ прабіў раздзяляльную агароджу і ўрэзаўся ў легкавік

08.01.2021 / 16:21

У Мінску аўтамабіль ДАІ прабіў раздзяляльную агароджу і ўрэзаўся ў легкавік.

Аварыя адбылася сёння днём на вуліцы Арлоўскай. «Шкоду» даішнікаў занесла на мосце праз праспект Пераможцаў, легкавік прабіў агароджу, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавіком.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Nashaniva.com