У Камянцы петарда ўзарвалася ў руках 10-гадовага хлопчыка

11.01.2021 / 13:07

Здарэнне адбылося 10 студзеня.

Хлопчык узяў петарду, якая ляжала дома на падаконніку ў яго пакоі, чыркнуў запалкай.

Школьнік не паспеў адкінуць петарду ў бок, і яна выбухнула ў яго ў руцэ.

У выніку здарэння хлопчык атрымаў цяжкую траўму рукі, яго шпіталізавалі, паведамляе СК.

Nashaniva.com