Генадзя Вінярскага адпусцілі

Генадзя Вінярскага адпусцілі пад падпіску аб неразгалашэнні. Ён знаходзіцца дома.

13.01.2021 / 21:59

Нагадаем, сёння АБЭЗ прыйшоў да выдаўца Генадзя Вінярскага (выдавецтва «Кнігазбор») — забралі камп’ютар, тэлефон, самога Генадзя.

Сёння таксама быў затрыманы дызайнер Анатоль Лазар (Вецер Механічны), яго таксама выпусцілі.

Nashaniva.com