У Мінску з'явіўся бізнэс-цэнтр «Імперскі»
Першая чарга шматфункцыянальнага комплексу «Імперскі», куды ўвайшлі бізнэс-цэнтр, апарт-гатэль, фітнес-цэнтр і рэстаран, здадзена ў Мінску. Аб'ект знаходзіцца на вул. Цэткін, 24.
14.01.2021 / 19:35
Тут ужо размясціліся офісы некалькіх вядомых ІТ-кампаній, навучальны ІТ-цэнтр і шматпрофільны медыцынскі цэнтр. Таксама тут будзе размешчана пасольства Японіі.