Фільм Навальнага пра палац Пуціна паглядзелі 100 мільёнаў разоў

Колькасць праглядаў фільма-расследавання «Палац для Пуціна» на ютубе перавысіла 100 мільёнаў. На канал Аляксея Навальнага, на якім быў выкладзены фільм, з моманту яго выхаду дадаткова падпісаліся больш за 1,2 мільёна чалавек.

28.01.2021 / 19:33

У фільме «Палац для Пуціна» сцвярджаецца, што на Чорным моры на грошы дзяржаўных і прыватных кампаній пабудавалі палац для прэзідэнта Расіі. Паводле ацэнкі аўтараў фільма, на будаўніцтва было выдаткавана больш за мільярд даляраў.

Nashaniva.com