«Замініравалі» мінскі завод шасцерняў. Міліцыя правярае інфармацыю

Ноччу на электронную пошту Мінскага завода шасцерняў паступіла электроннае паведамленне аб мінаванні завода, паведамілі ў тэлеграм-канале мінскай міліцыі.

15.02.2021 / 09:41

Раніцай супрацоўнікі завода перадалі інфармацыю ў міліцыю.

На месцы працуюць супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі.

Працуе сапёрна-піратэхнічная група.

Nashaniva.com