Затрыманых у суботу на канцэрце «Разбітае сэрца пацана» караюць максімальнымі арыштамі і штрафамі

Пасля абеду 15 лютага ў ІЧУ Жодзіна барысаўскія і лагойскія суддзі судзяць затрыманых пад Смалявічамі ў суботу ўвечары. Усе атрымліваюць максімальныя пакаранні па арт. 23.34 КаАП. Чакаюцца суды над 59 затрыманымі, паведамляюць праваабаронцы.

15.02.2021 / 18:13

Ужо вядома, што спявачка Валерыя Суравіцкая, Жанна Пракапенка і Дар'я Аляксеева атрымалі па 15 сутак арышту. Юлія Міхайлава і Юлія Анісеня выйшлі на волю са штрафам 30 базавых (870 рублёў).

Nashaniva.com