Узгоднены праект указа: закінутыя хаты будуць прадаваць па 29 рублёў

Праект указа аб адчужэнні жылых дамоў і ўдасканаленні работы з пустуючымі і трухлявымі дамамі ўжо «ўзгоднены з усімі зацікаўленымі».

22.02.2021 / 08:22

Пра гэта на тэлеканале СТБ распавёў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч.

Ён дадаў, што мясцовым уладам будуць прадастаўленыя пэўныя паўнамоцтвы і спрошчаны парадак. «Напрыклад, у некаторых населеных пунктах будзе дазволена прадаваць такі аб'ект адразу за 1 базавую велічыню».

Старшыня Дзяржкаммаёмасці звярнуў увагу, што павінна ўлічвацца мяжа паміж інтарэсамі ранейшых уласнікаў струхлелых дамоў.

Nashaniva.com