Учора ў Лошыцы затрымалі мінімум 15 чалавек. Сёння некаторых з іх пакаралі арыштам

Учора ў Лошыцы затрымалі мінімум 15 чалавек. Сёння некаторых з іх пакаралі 14- і 25-сутачным арыштам, паведамляюць праваабаронцы.

23.02.2021 / 20:48

Затрыманні прайшлі ўчора ўвечары падчас дваровага маршу. На ўсіх склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП, а камусьці дадалі яшчэ і артыкул за «непадпарадкаванне».

У Ленінскім судзе Анастасія Ачалава сёння разгледзела дзве справы: Вадзіма Троцкага і Вадзіма Чэркаса, яна пакарала мужчын 14 суткамі арышту.

У Заводскім РУУС Алену Семянюк і Яўгена Чэрніка сёння судзілі па двух артыкулах: 23.34 і 23.4. Суддзі Алена Някрасава і Алег Каляда прысудзілі Семянюк і Чэрніку 25 сутак арышту.

Nashaniva.com