Дзядуля пісьменніка Сашы Філіпенкі аб'явіўся праз 36 гадоў. Нагода вас здзівіць

Пісьменнік Саша Філіпенка, вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і крытыкай дыктатуры ў краіне, распавёў пра пацешны выпадак. Праз 36 гадоў аб'явіўся дзядуля пісьменніка. У сацыяльных сетках ён аблаяў унука.

23.02.2021 / 23:36

Бабуля пісьменніка развялася з дзедам, калі маме Філіпенкі было 8 гадоў.

«Я ведаў, што такі сваяк існуе, некалькі разоў бачыў яго, аднак на гэтым зносіны нашы скончыліся. За 36 гадоў «дзядуля» ні разу не павіншаваў мяне з днём нараджэння. Не сказаць, што я чакаў цёплых слоў ад абсалютна чужога мне чалавека, але факт гэты застаецца характэрным. Так бы мы, напэўна, ніколі б і не пагаварылі, але беларуская прапаганда ўз'яднала сям'ю! Здарылася неверагоднае! Даведаўшыся, што былы ўнук піша лісты еўрапейскім функцыянерам — «дзядуля» аб'явіўся», — піша пісьменнік.

Таксама Філіпенка паведаміў 4 факты пра свайго сваяка: ён заўзяты фанат Лукашэнкі, штодзень глядзіць беларускія навіны, яго бацька быў НКВДшнікам, яго дачка ад другога шлюбу жыве ў Германіі.

Nashaniva.com