Мікалай Казлоў на Акрэсціна. Палітык правядзе там 15 дзён

01.03.2021 / 18:48

Кіраўніка АГП Мікалая Казлова забралі на Акрэсціна адбываць адміністрацыйнае пакаранне. Раней яму прысудзілі 15 сутак арышту.

Яго выклікалі ў Партызанскае РУУС для складання ўжо трэцяга пратакола за «непадпарадкаванне» — за адмову даваць падпіску аб неразгалошванні па «справе Каардынацыйнай рады». Але з РУУС ён не выйшаў.

Таксама палітыка ў сераду чакае новы суд.

Nashaniva.com