Жахлівае здарэнне ў Оршы. Дзяўчына перабягала пераход проста перад цягніком — ёй адрэзала ступню

Увечары 5 сакавіка на станцыі «Орша-Цэнтральная» 16-гадовая дзяўчына пераходзіла шляхі па пешаходным насціле і размаўляла па мабільным тэлефоне. Убачыўшы цягнік, яна стала перабягаць проста перад ім, паведамляе Следчы камітэт.

06.03.2021 / 10:06

Машыніст сігналіў і спрабаваў экстранна затармазіць, але пазбегнуць наезду не ўдалося.

Дзяўчына атрымала траўматычную ампутацыю ступні і была шпіталізаваная. Цяпер яе жыццю нічога не пагражае.

Nashaniva.com