Святары акрапілі вадой самалёты «Белавія»
Абрад правялі ў гонар 25-годдзя «Белавія», паведамляюць Мінск-Навіны.
12.03.2021 / 18:17
Цырымонія па асвячэнні самалётаў, у якой узяў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін, адбылася 12 сакавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.
Спачатку святары правялі малебен у будынку аэрапорта, пасля чаго перамясціліся на перон, дзе акрапілі святой вадой самалёты Embraer 175, Embraer 195 і Boeing 737-800.
Як адзначыў Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Веніямін, Царква таксама будзе праслаўляць творцу свету, які «стварыў усё прамудрасцю» і даў мудрасць і талент нашым сучаснікам ствараць і кіраваць такімі складанымі авіялайнерамі.