У Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына

12.03.2021 / 19:28

У Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына. Гэта адбылося прыкладна а 18-ай гадзіне. Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён пражывае. Перад гэтым да дому пад’ехаў сіні мікрааўтобус, паведамляе БАЖ.

Пазней маці Івашына паведаміла, што затрыманне праводзіў КДБ, а дома ў Івашына праходзіць ператрус.

Nashaniva.com