Брытанская ВНУ заклікала адмовіцца ад слоў «тата» і «мама»

Манчэстэрскі ўніверсітэт заклікаў супрацоўнікаў выкарыстоўваць гендарна-нейтральныя тэрміны, у тым ліку замяніць словы «тата» і «мама» на слова «бацька» (parent). Інструкцыю распрацаваў і распаўсюдзіў аддзел універсітэта, які адказвае за гендарную і расавую роўнасць, паведамляе BBC.

14.03.2021 / 09:10

У дакуменце прыведзены спіс непажаданых тэрмінаў і іх альтэрнатыў: замест слоў «ён» і «яна» — «вы», «яны», замест «мужчына» і «жанчына» — «чалавек», «людзі», замест «спадарыні» і «спадары» — «усе», «калегі», замест «мама» і «тата» — «бацька» ці «апякун», замест «муж» і «жонка» — «партнёр».

Пры гэтым у Манчэстэрскім універсітэце адмаўляюць забарону на выкарыстанне слоў. Па іх словах, выкарыстанне гендарна-нейтральных тэрмінаў гэта толькі рэкамендацыя.

Дэпутат-кансерватар ад акругі Сток-он-Трэнт-Норт Джонатан Гуліс раскрытыкаваў інструкцыю, заявіўшы, што яе аўтары з'ехалі з глузду.

Nashaniva.com