Следчы камітэт: Мікіта Крыўцоў скончыў жыццё самагубствам

17.03.2021 / 18:48

Па факце смерці актыўнага ўдзельніка пратэстаў, зніклага 12 жніўня і знойдзенага павешаным у лесапаркавай зоне Мінска 22 жніўня, скончана праверка. СК сцвярджае, што ўсё паказвае менавіта на суіцыд: характар траўмаў, паказанні сведак, запісы камер відэаназірання.

Ніякіх крымінальных спраў па факце яго смерці распачата не будзе.

Нагадаем, фанат футбольнай каманды «Маладзечна» і ўдзельнік дэманстрацый Мікіта Крыўцоў знік 12 жніўня. Цела Мікіты Крыўцова было знойдзена 22 жніўня ў лесапаласе ў межах Мінска.

Смерць аднаго з лідараў паслявыбарчых пратэстаў у Маладзечне, футбольнага фаната Мікіты Крыўцова застаецца адной з галоўных загадак жніўня 2020 года.

Чытайце таксама: Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца

Nashaniva.com