У Кіеве з суботы ўвядуць строгі каранцін

У Кіеве з суботы, 20 сакавіка, будзе ўведзены строгі каранцін, паведаміў мэр горада Віталь Клічко, піша партал nv.ua.

18.03.2021 / 14:13

РБК-Украіна

Абмежаванні ў сталіцы ўвядуць на тры тыдні, да 9 красавіка. На гэты час у Кіеве забароняць:

— працу культурных устаноў, закрыюць кінатэатры, тэатры, музеі і канцэртныя залы;

— працу гандлёва-забаўляльных цэнтраў, акрамя прадуктовых крам, аптэк, зоамагазінаў, магазінаў па продажы сродкаў гігіены і бытавой хіміі;

— масавыя мерапрыемствы.

Кавярні і рэстараны ў горадзе змогуць працаваць толькі навынас.

Цырульні і салоны прыгажосці будуць прымаць кліентаў толькі па папярэднім запісе, а фітнес-клубы і спартыўныя залы часова адменяць групавыя заняткі. Усе прадпрыемствы і арганізацыі бюджэтнай сферы перавядуць на дыстанцыйнае.

Дзіцячыя сады ў Кіеве застануцца адкрытымі, школьнікі ж пасля канікул працягнуць вучобу дыстанцыйна.