Галоўнага рэдактара Hrodna.life аштрафавалі на 12 000 рублёў за рэпост Сцяпана Пуцілы
Суддзя Наталля Козел прызнала Аляксея Шоту вінаватым у распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім, паведамляе БАЖ
19.03.2021 / 16:01
Аляксей мае намер абскардзіць рашэнне суда. На працу Hrodna.life штраф не паўплывае.
Прычына — на сайце знайшлі тры матэрыялы са спасылкамі на «забаронены» тэлеграм-канал. Іх размясцілі ў красавіку і чэрвені мінулага года.
Шота адзначыў у судзе, што тады тэлеграм-канал яшчэ не быў унесены ў «экстрэмісцкі спіс». Да таго ж пасля забароны гэтага канала рэдакцыя выдаліла ў сябе на сайце ўсе згадкі, якія змагла знайсці.