ААН назвала самую шчаслівую краіну ў свеце

Фінляндыя чацвёрты год запар узначаліла спіс Сусветнага даклада аб шчасці (The World Happiness Report), падрыхтаванага ААН.

20.03.2021 / 20:20

Фота Depositphotos.com

На другім месцы знаходзіцца Данія, затым ідуць Швейцарыя, Ісландыя і Нідэрланды.

Новая Зеландыя зноў стала адзінай нееўрапейскай краінай, якая трапіла ў топ-10.

Аналітычны цэнтр Gallup апытаў людзей са 149 краін свету, каб яны ацанілі ўзровень свайго шчасця, піша BBC. 

У дакладзе таксама ўлічваюцца сацыяльная палітыка краіны, асабістая свабода, валавы ўнутраны прадукт і ўзровень карупцыі.

Самай нешчаслівай краінай стаў Афганістан.

Беларусь знаходзіцца пасярэдзіне спісу — на 76 месцы.

Nashaniva.com