Мэр Варшавы: Калі б не персанал з Беларусі, усё даўно б развалілася

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі лячыўся ад каранавіруса ў Пражскай бальніцы, якая знаходзіцца на алеі Салідарнасці ў сталіцы Польшчы. Пасля выпіскі ён паведаміў, што пачуваецца значна лепш, а таксама пахваліў працу работнікаў з Беларусі і Украіны.

30.03.2021 / 18:30

Мэр Варшавы выказаў падзяку за падтрымку сям'і і сябрам, а таксама ўсім работнікам Пражскай бальніцы ў сталіцы Польшчы.

Ён звярнуў увагу на тое, што лекары, медсёстры і выратавальныя брыгады горада працуюць днём і ноччу, не шкадуючы сіл. І дадаў, што без работнікаў з Беларусі і Украіны ўсе спробы кантраляваць сітуацыю сышлі б на нішто.

«Я таксама бачыў сапраўдную адкрытую Варшаву ў дзеянні — калі б не персанал з Украіны, Беларусі… даўно б усё разляцелася на дробныя кавалачкі», — напісаў мэр польскай сталіцы.

Nashaniva.com