За БЧБ-шыльду жыхара Янава аштрафавалі на 1160 рублёў

30.03.2021 / 19:13

Андрэя Дражына з Іванава аштрафавалі на 1160 рублёў (40 базавых) за бел-чырвона-белую шыльду з назвай вуліцы, паведамляе «Еўрарадыё».

Суд прызнаў шыльду, вывешаную «для публічнай дэманстрацыі на агульны бесперашкодны агляд», несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам. Дражын не прызнаў віну і будзе абскарджваць прысуд — пра гэта журналістам сказалі яго сваякі.

Мужчыну нарэшце выпусцілі з-за кратаў, дзе ён правёў тры дні.

Дражына затрымалі 26 сакавіка. Міліцыянтам не спадабаліся колеры яго шыльды, якая вісела на доме з 2015 года.