У дакладзе Дзярждэпартамента ЗША гаворыцца пра забойствы і катаванні ў Беларусі і беспакаранасць за іх

Дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен прэзэнтаваў Даклад Дзяржаўнага дэпартамэнту аб становішчы з правамі чалавека ў краінах сьвету за 2020 год.

31.03.2021 / 09:26

У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, гаворыцца, што Беларусь — аўтарытарная дзяржава і пералічваюцца парушэньні правоў чалавека, якія наступнічалі прэзыдэнцкім выбарам-2020, піша Радыё Свабода.

У прыватнасьці:

У дакладзе падкрэсьліваецца, што ўлады ўсіх узроўняў звычайна заставаліся беспакаранымі і не прымалі мераў па прыцягненьні да адказнасьці ці пакараньня службовых асоб ва ўрадзе або сілах бясьпекі, якія парушалі правы чалавека.

Nashaniva.com