Галоўны санітарны доктар Мінска: Насіце маскі ў грамадскіх месцах і транспарце

У Мінску ўзмоцняць кантроль за выкананнем супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў. Словы галоўнага дзяржаўнага санітарнага доктара Мінска Святланы Ярмак цытуе тэлеграм-канал Мінгарвыканкама.

31.03.2021 / 11:46

Фота Надзеі Бужан

«Працягваем рэгістраваць выпадкі захворвання на каранавірус сярод жыхароў сталіцы, таму хацелася б звярнуць увагу кіраўнікоў арганізацый усіх формаў уласнасці на неабходнасць няўхільна выконваць рашэнне Мінскага гарвыканкама, якое прадугледжвае абавязковы масачны рэжым, як для персаналу, так і наведвальнікаў аб'ектаў, а таксама захаванне супрацьэпідэміялагічных мер, абумоўленых санітарна-эпідэміялагічнай службай горада».

С. Ярмак таксама звярнула ўвагу, што не трэба забываць насіць маскі ў грамадскіх месцах, транспарце.

«Мы не ведаем, хто побач з намі, здаровы чалавек ці хворы, а маска — бар'ер, які абараняе нас ад трапляння ў арганізм інфекцыі», — кажа яна.