Васьмігадовы хлопчык на самакаце паехаў праз дарогу на чырвонае і трапіў пад аўто

Здарэнне адбылося вечарам у сераду на праспекце газеты «Звязда».

01.04.2021 / 07:40

Фота ДАІ

Каля 19:55 кіроўца «Субару» ехаў з боку вул. Алібегава ў напрамку вул. Голубева і здзейсніў наезд на 8-гадовае дзіця. Хлопчык на самакаце перасякаў праезную частку па рэгуляваным пешаходным пераходзе на забараняльны сігнал святлафора, — распавялі ў ДАІ.

Хлопчык атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.