Сясцёр Міронцавых пакаралі пазбаўленнем волі на два і два з паловай гады

Дзяўчат вінавацілі ў масавых беспарадках і прымяненні гвалту да сілавікоў. Пяць сведкаў-амапаўцаў у судзе выступалі пад змененымі імёнамі і ў масках, некаторыя з іх прасілі не караць дзяўчын строга.

01.04.2021 / 13:01

Tut.by

Аднак суддзя Аляксандр Воўк палічыў віну Анастасіі і Вікторыі Міронцавых даказанай і асудзіў дзяўчат адпаведна на 2 і 2,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Абаронца Анастасіі Міронцавай у сваім выступе адзначыла, што бокам абвінавачвання не было прадстаўлена ніводнага доказу, якое б пацвярджала віну яе падабароннай у здзяйсненні злачынства па ч. 1 арт. 342 КК. Такім чынам, няма доказаў таго, што хто-небудзь звяртаўся з якімі-небудзь патрабаваннямі да Анастасіі, таксама не даказана, што дзяўчына знаходзілася на праезнай частцы праспекта Пераможцаў і яе дзеянні пацягнулі парушэнне працы транспарту. Наадварот, ні адзін з дапытаных у судовым пасяджэнні пацярпелых і сведак не пацвердзіў, што падыходзіў з якімі-небудзь патрабаваннямі да Анастасіі Міронцавай або бачыў яе на праезнай частцы. Прадстаўленыя ў судзе відэазапісы таксама не пацвярджаюць вінаватасць дзяўчыны ў здзяйсненні злачынных дзеянняў.

Адвакат падкрэсліла, што ў абвінавачванні пазначаны ўсе маршруты грамадскага транспарту, праца якіх была парушаная 10 жніўня ў Мінску, і іх указанне ў абвінавачванні не абгрунтавана.

Гісторыя адной сям'і: дзве сястры сядзяць у СІЗА за «палітыку», трэцяя з'ехала з краіны