У Каменнай Горцы кіроўца ўдарыў у твар інспектара ДАІ

30 сакавіка ў міліцыю паведамілі аб «Рэно», пакінутым на тратуары на вуліцы Нёманскай, паведамляе прэс-служба МУС.

01.04.2021 / 14:19

Супрацоўнікі ДАІ выехалі на месца, каб эвакуіраваць аўтамабіль.

44-гадоваму ўладальніку аўто гэта не спадабалася. Падчас пагрузкі машыны на эвакуатар ён падышоў да інспектара, парваў дакументы на эвакуацыю, форменнае абмундзіраванне і ўдарыў яго кулаком у твар.

Следчыя распачалі ў дачыненні да мужчыны крымінальную справу паводле арт. 364 КК Беларусі (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Nashaniva.com