Да канца года ад каранавіруса плануюць прышчапіць больш за мільён мінчан

У сталіцы да канца года ад каранавіруснай інфекцыі плануюць вакцынаваць не менш за 60% насельніцтва, то-бок каля 1,1 млн чалавек.

02.04.2021 / 15:22

Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі 2 красавіка загадчыца эпідэміялагічнага аддзела Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярына Хомчанка, пішуць «Мінск-Навіны».

Паводле звестак на 1 красавіка, у горадзе вакцынавалі ўжо 15 тысяч чалавек.

Хомчанка таксама нагадала пра важнасаць масачнага рэжыму ў грамадскіх месцах, пра апрацоўку рук і паверхні дэзынфікуючымі сродкамі і захаванне сацыяльнай дыстанцыі.