У Жлобіне з акна 4-га паверха выпаў пяцігадовы хлопчык

Здарэнне адбылося вечарам у суботу ў доме на вуліцы Першамайскай, паведамляе мясцовае выданне «Новы дзень».

06.04.2021 / 12:32

З цялеснымі пашкоджаннямі дзіця дастаўлена ў бальніцу. Прычыны здарэння высвятляюцца.

Як сёння паведаміў галоўны доктар цэнтральнай раённай бальніцы Яўген Топчый, для далейшага лячэння хлопчыка адправілі ў дзіцячую абласную клінічную бальніцу.