Навальнага перавялі з медыцынскай часткі калоніі ў атрад. Яму пагражаюць прымусовым кармленнем

Аляксея Навальнага, які абвясціў галадоўку ў папраўчай калоніі № 2 горада Пакрова (Расія), перавялі назад у атрад з медыцынскай часткі, паведамляе meduza.io.

12.04.2021 / 15:51

«Бачачы сур'ёзнасць галадоўкі, адміністрацыя штодня пагражае пачаць прымусовае кармленне… Доктара да яго так і не пускаюць», — гаворыцца ў твітары палітыка.

Пасля прыбыцця ў калонію Навальны схуднеў на 15 кілаграмаў, зараз яго вага складае 77 кілаграмаў.

Аляксей Навальны трымае галадоўку з 31 сакавіка, патрабуючы дапусціць да яго ў калонію запрошанага доктара. Палітык некалькі тыдняў скардзіцца на болі ў спіне і назе. Ва ФСВП настойваюць, што вязню аказваюць усю неабходную медыцынскую дапамогу. Навальны быў затрыманы 17 студзеня, калі вяртаўся ў Расію з Германіі, дзе праходзіў лячэнне пасля атручвання. Яго асудзілі на тры з паловай года, замяніўшы ўмоўны тэрмін на рэальны па справе «Іў Рашэ».