У Лос-Анджэлесе знялі спецвыпуск сіткама «Сябры» — праз 17 год

Першапачаткова ўз’яднанне «Сяброў» мусіла адбыцца летась у жніўні, але было перанесенае праз пандэмію.

13.04.2021 / 17:46

Фота BBC

Аднак на мінулым тыдні здымкі новых эпізодаў сіткама, дзе сабраўся ўвесь арыгінальны акцёрскі склад, былі скончаныя.

Дата прэм’еры пакуль невядомая, але яна мусіць адбыцца ў бліжэйшыя месяцы, паведамляе BBC.

«Сябры» былі самым вядомым амерыканскім серыялам з 1990-х і доўгі час захоўвалі сваю папулярнасць дзякуючы паўторам і стрымінгавым сэрвісам.

Nashaniva.com