У смартфонах з’явіцца функцыя, якая будзе пабуджаць карыстальнікаў глядзець на дарогу падчас хадзьбы

Карыстальнікі Android будуць атрымліваць паведамленні, што ім не варта глядзець у тэлефон на хаду.

13.04.2021 / 16:18

Фота Надзеі Бужан

Гэта функцыя пад назвай Heads Up з’явіцца ў мабільным дадатку Digital Wellbeing, прызначаным для кантролю часу, праведзенага за смартфонам, піша BBC.

Новая функцыя будзе дасылаць на экран паведамленне з прапановай адарвацца ад экрана падчас хадзьбы і засяродзіцца на навакольным асяроддзі. Гэта можа дапамагчы забяспечыць большую бяспеку на дарозе.

Nashaniva.com