Мядзведзеў: Адносіны Масквы і Вашынгтона вярнуліся ў эпоху халоднай вайны

Пра гэта заявіў намеснік старшыні Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, перадае «РІА Навіны».

23.04.2021 / 07:49

«За апошнія гады адносіны Расіі і ЗША фактычна перайшлі ад суперніцтва да канфрантацыі, па сутнасці — вярнуліся ў эпоху халоднай вайны. Санкцыйны ціск, пагрозы, канфліктнае проціборства, абарона сваіх эгаістычных інтарэсаў — усё гэта ўводзіць свет у стан перманентнай нестабільнасці», — лічыць Мядзведзеў.

Мядзведзеў нагадаў пра Карыбскі крызіс 1962 года і адзначыў, што тады сітуацыю выратавалі лідары абедзвюх краін, якія захавалі цвярозасць ацэнкі і прызналі «мудрасць кампрамісу».

«Паміж СССР і ЗША быў раўнапраўны дыялог, які ажыццяўляўся не праз мову пагроз і ультыматумаў», — адзначыў Мядзведзеў.

Nashaniva.com