Чацвёра затрыманых у Жодзіне мясцовых жыхароў абвясцілі галадоўку

Чацвёра затрыманых мужчын — Аляксандр Кавалёў, Яўген Шаляпень, Станіслаў Рэпкін і Яўген Літвінаў — абвясцілі галадоўку. Яны пратэстуюць супраць таго, што ім выстаўляюць абвінавачванні ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве і супраціўленні міліцыі, паведамляюць праваабаронцы.

25.04.2021 / 16:03

Нагадаем, увечары 24 красавіка ў Жодзіне было затрымана 20 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі прыйшлі ў прыватную лазню, дзе 13 жанчын і 7 мужчын нібыта праводзілі «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». Усіх прысутных затрымалі і даставілі ў РУУС, дзе на іх склалі пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП.