Расія: Пастаўкі нафты ў Беларусь скароцяцца ў маі ў 2,2 разу

Расійская «Транснафта» плануе паставіць у маі ў Беларусь 608 тон нафты. Гэта з 2,2 разу менш, чым было ў красавіку.

04.05.2021 / 14:57

Расіяне не кажуць, колькі нафты трапіць на які з беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, але агульная лічба супадае з той, што днямі называлі тэлеграм-каналы.

Адзначалася, што «Нафтан» атрымае толькі 50 тысяч тон, а Мазырскі НПЗ — 560 тысяч тон.

Чытайце. Спыненне паставак нафты з Расіі ставіць пад удар усю эканамічную мадэль Беларусі. Што адбываецца на «Нафтане»?

Nashaniva.com