Даляр апусціўся да 2,53 рубля

На першых пасля вялікіх выходных таргах у Мінску рухі асноўных валют былі нязначныя, але даляр ужо каштуе 2,53.

12.05.2021 / 13:03

Сёння амерыканская валюта знізілася на 0,0045 да 2,5309.

Еўра вырас амаль на капейку (+0,0090) да 3,0705.

Расійскі рубель знізіўся на 0,0026 да 3,4180 беларускага за 100 адзінак.