Зміцер Дашкевіч выйшаў пасля сутак на волю

Актывіст і прадпрымальнік Зміцер Дашкевіч выйшаў пасля сутак. Фота апублікавала яго жонка Наста.

13.05.2021 / 18:13

Нагадаем, каля рэстарана «Паедзем, паядзім» 23 красавіка адбыліся затрыманні. Сярод затрыманых быў Зміцер Дашкевіч, які штопятніцу з 2018 года дзяжурыць каля Курапатаў.

Дашкевічу прысудзілі 20 сутак арышту.

Чытайце таксама: «Для палітычных стварылі паралельныя ўмовы ўтрымання». Дашкевічу далі 20 сутак

Nashaniva.com