Палесціна: Колькасць загінулых пры ізраільскіх атаках у Сектары Газа перавысіла 100 чалавек

Колькасць загінулых у выніку ізраільскіх авіяналётаў на Сектар Газа і абстрэлаў вырасла да 115 чалавек, раненні атрымалі 600, паведамляе тэлеканал Al Arabiya са спасылкай на звесткі Міністэрства аховы здароўя палесцінскай тэрыторыі.

14.05.2021 / 09:44

Паводле Al Arabiya, сярод 115 загінулых — 27 дзяцей і 11 жанчын. На сайце самога палесцінскага Міністэрства аховы здароўя гаворыцца, што ў выніку нападаў з боку Ізраіля загінулі 109 чалавек, пацярпеў 621.

Ізраіль 13 мая паведаміў аб сямі загінулых са свайго боку.

Усяго з пачатку абвастрэння сітуацыі па Ізраілі было выпушчана звыш 1,6 тысячы ракет, частка з якіх упалі, частка — былі перахопленыя сістэмай СПА «Жалезны шчыт».

Nashaniva.com