Журналіста Дабратвора не затрымлівалі, яго дапытвалі ў СК

абноўлена

Раніцай тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне журналіста-фрылансера Іллі Дабратвора, аднак гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці. У той самы час мужчына знаходзіўся на допыце ў Следчым камітэце Заводскага раёна Мінска.

17.05.2021 / 10:37

Сам Дабратвор кажа, што нікому не тэлефанаваў аб уласным затрыманні. Таму, хутчэй за ўсё, адбыўся нейкі ўкід інфармацыі.

У СК Дабратвора выклікалі па крымінальнай справе адносна псавання маёмасці. Справа ў тым, што хтосьці ў пад’ездзе дома на вуліцы Арцёма наляпіў партрэты палітвязняў. У справе пакуль няма абвінавачаных.

ЗП