Жыхара Астраўца аштрафавалі на 1160 рублёў за бел-чырвона-белы сцяг у альтанцы

Мікалая Уласевіча аштрафавалі за правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, паведамляе «Рэгіянальная газета» са спасылкай на праваабаронцаў.

20.05.2021 / 07:52

Пасяджэнне прайшло 17 мая. Уласевіча, які жыве ў Варнянах, абвінавачвалі ў правядзенні несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Ён вывесіў у альтанцы на ўласным падворку бел-чырвона-белы сцяг.

Суддзя Святлана Лабор пастанавіла аштрафаваць Уласевіча на 40 базавых велічынь (1160 рублёў) і знішчыць бел-чырвона-белы сцяг.

Мужчына не пагадзіўся з пастановай і збіраецца яе абскарджваць.

Nashaniva.com