Кіраўнік МЗС Латвіі: Паветраную прастору над Беларуссю трэба закрыць

Паветраная прастора Беларусі павінна быць закрыта для ўсіх міжнародных рэйсаў пасля інцыдэнту з экстранай пасадкай у Мінску самалёта кампаніі Ryanair, які рухаўся па маршруце Афіны — Вільня.

24.05.2021 / 09:01

Гэтую пазіцыю выклаў у нядзелю міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

«Нядзельны захоп рэйса Ryanair паказвае, што паветраная прастора Беларусі небяспечная, жыцці людзей былі пастаўленыя пад пагрозу і адбылося выкраданне палітычнага апанента. Беларуская паветраная прастора павінна быць закрыта для ўсіх міжнародных рэйсаў», — напісаў кіраўнік МЗС краіны ў сваім Twitter.

Nashaniva.com