Названы найлепшы музыкант года

Канадскі спявак The Weeknd (сапраўднае імя — Эйбел Тэсфае) стаў трыумфатарам прэміі Billboard Music Awards, атрымаўшы ўзнагароды ў дзесяці катэгорыях, у тым ліку ў галоўнай намінацыі «Найлепшы музыкант».

24.05.2021 / 11:47

The Weeknd таксама перамог у такіх катэгорыях, як «Спявак года» і «Найлепшы R&B выканаўца». Тытул «Спявачка года» атрымала Тэйлар Свіфт.

Кей-поп-гурт BTS названы найлепшым музычным калектывам года. Паўднёвакарэйскія артысты акрамя гэтага атрымалі прыз глядацкіх сімпатый і статуэтку за самую прадаваную песню — сінгл Dynamite.

Nashaniva.com