«Мы не хацелі б цяпер удзельнічаць у гэтай гонцы»: Пяскоў пракаментаваў сітуацыю вакол самалёта Ryanair

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заклікі Захаду ўвесці санкцыі ў сувязі з інцыдэнтам з самалётам авіякампаніі Ryanair, што здзейсніў вымушаную пасадку ў Мінску, заявіў, што спачатку яму трэба даць цвярозую ацэнку, піша РБК

24.05.2021 / 12:52

ТАСС

Адказваючы на пытанне, ці абернецца інцыдэнт наступствамі і для Расіі, Пяскоў сказаў: «Я не стаў бы аб'ядноўваць ў адзіную сістэму. Пакуль трэба проста цвяроза даць ацэнку падзеі з гэтым самалётам».

«Хтосьці патрабуе санкцыі, хтосьці кажа, што адпавядала міжнародным правілам і нормам. Мы б цяпер не хацелі ўдзельнічаць у гэтай гонцы навыперадкі», — сказаў Пяскоў.

Ён дадаў, што Крэмль не выходзіў на сувязь з беларускімі ўладамі з-за сітуацыі з самалётам. «Крэмль [гэтым] не займаецца. Гэта пытанне консульскага абслугоўвання расійскіх грамадзян за мяжой, цалкам і цалкам з'яўляецца прэрагатывай МЗС», — падкрэсліў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы.