Белавія: Пра 50% скарачэнняў гаворка не ідзе

«Белавія» пацвердзіла планы па скарачэнні персаналу з-за дзеянняў еўрапейскіх краін, адзначыўшы, што «аб 50% скарачэнняў гаворка не ідзе». Пра гэта РБК паведамілі ў кампаніі.

25.05.2021 / 17:47

«У існуючых сёння абставінах скарачэнне выдаткаў, а таксама аб'яўленне прастою або аптымізацыя колькасці персаналу — гэта непрыемныя, хоць і заканамерныя крокі. У той жа час мы хочам звярнуць увагу, што ў дадзенай сітуацыі рашэнні па персаналу могуць быць прыняты толькі па рэкамендацыі кіраўнікоў падраздзяленняў і толькі з улікам бягучага аб'ёму працы. Масавыя скарачэнні не разглядаюцца», — адзначылі ў авіякампаніі. Пры гэтым там дадалі, што аб скарачэнні паловы персаналу гаворка не ідзе.

Там дадалі, што перавозчык вымушаны адмяняць дзясяткі рэйсаў у пік сезону па не залежных ад авіякампаніі абставінах.

Nashaniva.com