З-за неабходнасці абыходу Беларусі Air France адмяніла рэйс Парыж — Масква

26.05.2021 / 19:58

Французская авіякампанія Air France адмяніла рэйс AF1154 Парыж — Масква, які павінен быў ляцець у Расію па новым маршруце — у абыход тэрыторыі Беларусі. Самалёт не атрымаў дазволу на ўваход у паветраную прастору Расіі. Інфармацыю пра гэта «Новай газеце» пацвердзіў офіс Air France.

Пасажырка рэйса перадала «Новай газеце» відэазапісы аб'яў экіпажа самалёта. «Няма дазволу ўвайсці ў паветраную прастору Расійскай Федэрацыі да гэтага часу», — звярнуўся пілот да пасажыраў на адным з запісаў. Экіпаж звязаў здарэнне са спыненнем палётаў Air France праз Беларусь.

Nashaniva.com