У Гродна збіраюць подпісы за стварэнне прытулку для жывёл
Адрасы, дзе можна пакінуць свой подпіс на карысць чатырохлапых беспрытульнікаў.
26.06.2009 / 14:42
Група валанцёраў па ахове беспрытульных жывёл у Гродна звяртаецца да неабыякавых грамадзянаў падтрымаць ініцыятыву па зборы подпісаў за стварэнне ў горадзе адмысловага прытулку.
Падпісацца можна па адрасах:
Крама «Ціама», вул. Янкі Купалы, 88а (побач з крамай «Абутак», прыпынак «Солы»).
Павільён «Кот і сабака» (рыпынак «Гатэль «Турыст»).
Ветэрынарная аптэка «Ярош», пр-т Касманаўтаў, 2/1 (будынак «Юлан», цокальны паверх).
Крама «Мардашка», пр-кт. Касманаўтаў, 2б (каля «Юлана»).
Рынак па вул. Паповіча, павільён «Мардашка».
Павільён «Тавары для Жывёл», каля ГЦ «Няміга-Фаварыт».
Павільён «Мышка», ГЦ «Фламінга» (Вішнявец), месца 24.
Ветэрынарная клініка, вул. Суворава, 166.
Крама «Усё для мастака» вул. Э. Ажэшка, Дом Афіцэраў.
Міні-рынак па вул. Антонава, крама «Тры каты».
Сабраныя подпісы, як і меркаванні грамадскасці, будуць накіраваныя гарадскім уладам.
Дадатковая інфармацыя:
8-029-6211561 (Velcom)
8-033-6866304 (MTC)