Беларусь уводзіць ліцэнзаванне на ўкраінскія кандытарскія вырабы, шакалад, сокі, піва, туалетную паперу

Беларусь уводзіць на шэсць месяцаў рэжым індывідуальнага ліцэнзавання шэрагу ўкраінскіх тавараў.

28.05.2021 / 14:38

Пра гэта паведаміў намеснік міністра эканомікі — гандлёвы прадстаўнік Украіны Тарас Качка, піша interfax.by.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, Беларусь увяла рэжым індывідуальнага ліцэнзавання на імпарт шэрагу ўкраінскіх тавараў: кандытарскія вырабы, шакалад, сокі, піва, пліты ДСП і ДВП, шпалеры, туалетная папера і ўпакоўка, цэгла, керамічная плітка, шкляныя ампулы, сельгастэхніка для пасеву, пральныя машыны і мэблю. Гэта рашэнне зацверджана пастановай Савета міністраў Беларусі ад 26 мая №292», — напісаў ён.

Ён удакладніў, што рашэнне разлічана на паўгода.

«Такія дзеянні з'яўляюцца неабгрунтаванымі і дыскрымінацыйнымі.

Рэжым індывідуальнага ліцэнзавання азначае ручное кіраванне ўвозам украінскай прадукцыі ў Беларусь.

Урад праводзіць кансультацыі з вытворцамі па ліквідацыі негатыўных наступстваў дыскрымінацыйных дзеянняў урада Беларусі», — адзначыў Качка.

Паводле прэс-службы ўрада Беларусі, пастанова №292 будзе афіцыйна апублікаваная ў бліжэйшы час. «Частка пунктаў ўступіць у сілу з нядзелі, частка пазней», — патлумачылі журналістам у прэс-службе.