Гэтая краіна свету асудзіла ўмяшанне Захаду ў справы Беларусі

Міністэрства замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі выступіла з асуджэннем умяшання Захаду ва ўнутраныя справы Беларусі.

30.05.2021 / 13:16

Wikimedia Commons

Пра гэта гаворыцца ў заяве сірыйскага замежнапалітычнага ведамства, распаўсюджанай у нядзелю сірыйскім інфармацыйным агенцтвам SANA, піша ТАСС.

«Сірыя самым рашучым чынам асуджае сістэматычныя нападкі на Рэспубліку Беларусь і ўмяшанне ў яе ўнутраныя справы з боку ЗША і іншых заходніх краін», — адзначылі ў сірыйскім МЗС.

У заяве ўказваецца, што Дамаск «выказвае сваю поўную падтрымку і салідарнасць з сяброўскай Беларуссю». МЗС Сірыі заклікаў міжнародную супольнасць «пакласці канец нападкам ЗША і іх хаўруснікаў, якія ўяўляюць сур'ёзную пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы».