Пуцін узнагародзіў Уладзіміра Гасцюхіна ордэнам Дружбы

Прэзідэнт Расіі ўзнагародзіў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна ордэнам Дружбы.

08.06.2021 / 08:26

news.myseldon.com

«За вялікі ўклад ва ўмацаванне дружбы, супрацоўніцтва і ўзаемаразумення паміж народамі Расіі і Беларусі ўзнагародзіць ордэнам Дружбы Гасцюхіна Уладзіміра Васільевіча», — піша БелТА.

Уладзімір Гасцюхін нарадзіўся ў 1946 годзе ў Свярдлоўску, з пачатку 1980-х жыве ў Мінску. Найбольш вядомыя яго ролі ў фільмах: «Узыходжанне», «Знак бяды», «Вазьму твой боль», «У пошуках капітана Гранта», «Урга» і ў серыяле «Дальнабойшчыкі». 

Nashaniva.com